Пятніца, 29.03.2024
04:54  Мiнск

.by - Клiмат Беларусi - Базы адпачынку Беларусі цэны 2024
Базы, дамы адпачынку, туркомплексы Беларусі

Клiмат Беларусi

Клімат Беларусі

Тэрыторыя Рэспублікі Беларусь размешчана ў цэнтры Еўропы, што прама ўплывае на ўмовы надвор’я. Клімат Беларусі з’яўляецца ўмерана-кантынентальным, на яго істотны ўплыў аказваюць размяшчэнне, перавага раўніннага рэльефа, а таксама аддаленасць ад Атлантычнага акіяна. Трэба адзначыць, што адпачынак у Беларусі даступны ў любы час года: кожная пара мае свае асаблівасці, якія будуць карысныя і цікавыя тым, хто тут адпачывае.

Уся тэрыторыя рэспублікі знаходзіцца ва ўмераным геаграфічным поясе, для якога характэрны раўнінны рэльеф, мяккасць, дастатковая вільготнасць, а таксама наяўнасць яскрава выражанай сезоннасці ў порах года. У апошнія дзесяцігоддзі адзначаецца пацяпленне, у прыватнасці ў зімні час. Летам максімальная дзённая тэмпература паветра можа дасягаць адзнакі +29-33°С, у той час, як сярэдняя тэмпература за летні перыяд складае +17-18°С. Зімой слупок тэрмометра ў начны час можа апусціцца да -30°С, а сярэдняя тэмпература ў халодную пару года да -8-4°С.

Паглядзець надвор’е можна тут pogoda-minsk.by

Клімат Беларусі – Зіма ў Беларусі

Гадавая сума атмасферных асадкаўу Беларусі складае ў сярэднім 600 мм. Большая частка асадкаў выпадае ў цёплы час у выглядзе даджоў. Высата снежнага покрыва максімальна можа дасягаць 35 см, найбольныя сугробы назіраюцца ў лютым.
Вільготнасць паветра абумоўлена значнай колькасцю асадкаў і складае прыкладна 50-70% у залежнасці ад пары года. У ветраным рэжыме пераважаюць заходнія вятры, хуткасць у сярэднім складае 4 м/с.

Зіма

Зіма ў Беларусі – гэта час, калі адзнака на тэрмометры ўстойліва замацоўваецца ніжэй 0°С, а ападкі ідуць у выглядзе снега. Пачатак перыяда прыходзіцца на снежань. У апошні час назіраецца няўстойлівы характар надвор’я: на гэта ўплывае чаргаванне прыхода вільготных і цёплых паветраных мас з Атлантыкі. Снежнае покрыва і ўзровень тэмпературы дазваляюць запланаваць зімовы адпачынак у Беларусі. Умовы дазваляюць поўнасцю акунуцца ў зімовыя забавы: катанне на санках, каньках, рыбная лоўля і іншыя. Экстрэмалы могуць паспрабаваць сябе на горных лыжах або ў зімовым відсёрфінге. У Беларусі для гэтага ёсць гарналыжныя цэнтры Сілічы и Лагойск. Дзецям асабліва падабаюцца гульні на вуліцы, актыўныя віды адпачынку. Гэтыя магчымаці даступныя амаль да канца лютага.


Забраніраваць зімовы адпачынак у Беларусі

Вясна

У вясновы перыяд у Беларусі адбываецца пераход у бок пацяплення. Тэмпература паветра трымаецца плюсавая, у рэдкіх выпадках апускаецца ніжэй за нуль. У асноўным такая сітуацыя характэрна для сакавіка, першага месяца вясны. Далей тэмпература падымаецца ў сярэднім да адзнакі +12-14°С і ўстойліва прадаўжае расці. Пры гэтым памяншаецца воблачнасць і вільготнасць паветра. Мінімальная вільготнасць назіраецца ў апошнім месяцы – маі. Дадзены перыяд звычайна выбіраюць для адпачынка на прыродзе, напрыклад, рыбалкі, аздараўлення пасля зімовага аслаблення арганізма. Папулярнымі сталі выезды ў лес або на бераг вадаёма з намётамі і ўсёй атрыбутыкай такога віда забаў, наведванне Нацыянальных паркаў Беларусі, а таксама паляванне.


Забраніраваць вясновы адпачынак у Беларусі

Лета

Лета – самы жаркі час года ў Беларусі. Чэрвень, першы месяц, завяршае канчатковы пераход да цёплага надвор’я. Летам пераважаюць дні з пераменнай воблачнасцю, пры гэтым характэрныя дні з моцнымі кароткачасовымі ападкамі. Працягласць дня дасягае максімума, як і ўзровень тэмпературы паветра. Распускаецца зеляніна, награваюцца вадаёмы, адбываецца агульнае ажыўленне прыроды. Добрае надвор’е трымаецца ў асноўным да канца жніўня, апошняга месяца лета. Гэта самы папулярны перыяд для адпачынка ў краіне. Пляжы курортных зон Беларусі, збор лясных дароў, экстрэмальныя віды спорта і іншыя віды адпачынка чакаюць наведвальнікаў для незабыўнага правядзення часу.


Забраніраваць летні адпачынак у Беларусі

Восень

Восень – час перахода да пахаладання і падрыхтоўка прыроды да зімы. Памяншэнне тэмпературы паветра назіраецца яшчэ ў жніўні, аднак у першым месяцы восені, верасні, магчыма кароткачасовае вяртанне цяпла, што мае назву бабінага лета. Затым паступова павялічваюцца пахмурныя дні з нізкай шчыльнай воблачнасцю і дробнымі ападкамі, павышаецца вільготнасць паветра. Такі стан надвор’я прадаўжаецца да канца восені – лістапада. Часамі магчыма выпадзенне снега, але звычайна ён не затрымліваецца. Устойлівае снегавое покрыва фарміруецца ўжо ў пачатку зімы. Гэта пара года славіцца зборам ураджаю, таму госці краіны могуць звярнуцца да традыцыйных заняткаў беларусаў: збор ягад і грыбоў, да прыкладу. А незвычайная прыгажосць і яскравасць прыроды ў гэты час натхняе кожнага турыста. Трэба адзначыць, што восень суправаджаецца сезонным зніжэннем коштаў на пуцёўкі ў санаторыі Беларусі.


Забраніраваць восеньскі адпачынак у Беларусі

Умовы надвор’я Рэспублікі Беларусь садзейнічаюць круглагоднаму развіццю турызма. Сюды можна аднесці і летні адпачынак на беразе вадаёма і зімовыя віды забаў. Трэба адзначыць, што пераходныя перыяды (вясна, восень) таксама падыходзяць для прыемнага праводжання часу, напрыклад, у аздараўленчых установах краіны. Дзякуючы такому клімату актыўна развіваецца лячэбна-аздараўленчы турызм: фіта-, гразелячэнне, крыніцы мінеральнай вады прыцягваюць гасцей у санаторыі Беларусі. Адпачынак на тэрыторыі з экалагічнай ежай і крыштальна чыстым паветрам дае не толькі шмат уражанняў, але і добра ўплывае на арганізм. Беларусь – сапраўды краіна са спрыяльным кліматам. Для любой пары года ёсць свае віды адпачынку, якія не пакінуць раўнадушнымі ніводнага госця.


Падпіска на спецпрапановы

Мы ў Кантакце

Далучыцца

Мы ў Інстаграм

Далучыцца

Мы ў Facebook

Далучыцца

Мы на Аднакласніках

Далучыцца